Улады расказалі, калі на прылаўках застануцца толькі беларускія яблыкі
Яблыкі / pixabay.com
Улады расказалі, калі Беларусь зможа цалкам забяспечыць сябе яблыкамі. Тэрміны назваў начальнік галоўнага ўпраўлення раслінаводства Мінсельгасхарчу Мікалай Лешык.
Сёлета не было граду і экстрэмальных цеплавых ваганняў, таму ўлады чакаюць някепскі ўраджай яблыкаў.
— Мы высаджваем больш за тысячу га сучасных садоў на кропельным паліве з зімовымі запатрабаванымі гатункамі, каб у далейшым яшчэ больш насычаць рынак нашых тавараправодных сетак не толькі з восені па май, але і забяспечваць іх захаванасць да новага ўраджаю, — заявіў Лешык.
Паводле слоў чыноўніка, напаўненне рынку беларускімі яблыкамі нібыта праходзіць у пазітыўным ключы.
— Мы спадзяёмся, што гады праз два толькі беларускае яблыка будзе запатрабавана нашымі спажыўцамі.