Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным на саміце G20
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі / Зеркало
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў пра гатоўнасць сустрэцца з Уладзімірам Пуціным на саміце G20 ("Вялікай двадцаткі"), які пройдзе ў Маямі ў снежні.
"Мы павінны паехаць. Мы павінны сустрэцца, пагаварыць і прыняць рашэнне", — сказаў украінскі лідар у інтэрв'ю DW.
Зяленскі кажа, што Украіна цяпер мае "выгадную пазіцыю для перамоў": па словах прэзідэнта, краіна стала мацнейшай, чым летась.
Расійскі бок пакуль нічога не казаў пра тое, ці будзе Пуцін сярод удзельнікаў саміту G20.