Дачакаўся: ці стануць перамога АдГ і паездка Пачобута пачаткам адлігі — эфір
Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё
На выбарах у Германіі партыя “Альтэрнатыва для Германіі” атрымала перамогу. Так, гэта выбары не нацыянальныя, і размова пра адну федэральную зямлю, але гэта можа стаць пачаткам для прыходу правых і прарасійскіх сіл да ўлады. Таго, аб чым, як сцвярджаюць эксперты, мараць і Пуцін, і Лукашэнка. А тут яшчэ і паездка Анджэя Пачобута ў Беларусь, якая стала нагодай для размоў пра існаванне непублічнага перамоўнага трэку паміж Варшавай і Мінскам. І гэта без уліку анансаванага прыезду Коўла і чакання вялікага вызвалення ды магчымай “вялікай здзелкі” ў выніку.
Ці варта ўспрымаць паездку Пачобута ў Беларусь як сведчанне таго, што рэжым Лукашэнкі гатовы да пачатку “адлігі”? Як перамога АдГ можа ў далейшым паўплываць на палітыку Германіі і Еўрасаюза агулам? Чым адметны анансаваны візіт Коўла ў Мінск? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам у 14:00.