Каньяк і выбары. Як Еўрарадыё хадзіла на “барную мілю” па выбарчых участках

Каньяк і выбары. Як Еўрарадыё хадзіла на “барную мілю” па выбарчых участках

У Беларусі ёсць сумная практыка: каб завабіць людзей на выбарчыя ўчасткі, там ладзяцца буфеты з алкаголем. Прадаецца ў такіх буфетах не толькі піва, але і каньяк, і гарэлка. Каштуе ўсё гэта танней, чым у крамах. А выпіць можна проста тут жа – нават калі ўчастак размяшчаецца ў школе.

18 лютага 2018-га, у дзень выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў, Павел Свярдлоў ахвяраваў пячонкамі і прайшоў своеасаблівую “барную мілю”. Толькі піў ён не ў барах, а на выбарчых участках.

На “ліхтаральнай мілі” карэспандэнт Еўрарадыё выпіў у чатырох школах. І выпіў бы ў пятай, але там з алкаголем былі толькі цукеркі. Як гэта было? Глядзіце ў нашым рэпартажы з месца падзеяў:

Сябры, не спрабуйце паўтарыць змест гэтага відэа. Ужываць моцны алкаголь дрэнна! Тым больш – у школах.

А калі сур'ёзна... Так, улады шмат на што гатовыя дзеля таго, каб падняць яўку на выбарах. Але дазваляць піць у школах – гэта сорам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі