Вы тут

Кандыdating #4: знішчальніца стэрэатыпаў Алана Гебрэмарыям

Алана Гебрамарыям / Facebook

Паўгода таму Алана Гебрэмарыям скончыла Медычны ўніверсітэт у Мінску. Дзяўчына вывучылася на стаматолага, але па спецыяльнасці пакуль што не працуе, бо палітыка апынулася важнейшай. Лукашэнка казаў, што ў Палаце прадстаўнікоў не хапае моладзі. Значыць, у Аланы ёсць шансы?

Ці проста было цемнаскурай дзяўчыне збіраць подпісы, ці можна пабудаваць палітычную кар’еру на дэкрыміналізацыі “траўкі”, ці проста знайсці паразуменне з выбаршчыкамі ў мінскім спальніку, калі ты размаўляеш па-беларуску? Пра гэта і шмат што іншае ў праграме Змітра Лукашука "Кандыdating":

Алана Гебрэмарыям ідзе ў парламент па Грушаўскай выбарчай акрузе №98 у Мінску. Яна прадстаўляе Моладзевы блок. Кандыдатка ў дэпутаты выдатна размаўляе па-беларуску, а сваю праграму будуе на вырашэнні праблем беларускай моладзі. Пасля абрання ў Палату прадстаўнікоў яна будзе дамагацца скасавання скандальнага “закона аб адтэрміноўках” і рэформы антынаркатычнага заканадаўства. Адна з яе мэтаў — каб маладыя беларусы больш не траплялі ў турму на доўгія гады за марыхуану.

Хто гэтыя людзі, якія сёлета ідуць у дэпутаты? Побач з палітычнымі цяжкавагавікамі — новыя асобы, якія ўзяліся нібыта з ніадкуль. Як толькі стала вядома, каго зарэгістравалі, а каго не, рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук пачаў запісваць размовы з імі. Так з'явілася праграма "Кандыdating" —  блізкае знаёмства з кандыдатамі ў дэпутаты.

Кандыdating #3: Рыгор Кастусёў, лідар Партыі БНФ і зямляк Лукашэнкі

Кандыdating #2: экс-зубровец (і цяпер ужо экс-кандыдат) Павел Юхневіч

Кандыdating #1: Андрэй Бажко з Рэспубліканскай партыі
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.