Вы тут

Кандыdating #3: Рыгор Кастусёў, лідар Партыі БНФ і зямляк Лукашэнкі

Рыгор Кастусёў

62-гадовы Рыгор Кастусёў — адзін з самых дасведчаных кандыдатаў у дэпутаты на гэтых выбарах у Палату прадстаўнікоў. У яго гэта ўжо пятая парламенцкая кампанія! Можа, на гэты раз пашанцуе? 

Сёння Кастусёў узначальвае Партыю БНФ. Трое яго дзяцей ужо дарослыя. Сын жыве ў Польшчы, пра што спадар Рыгор вельмі шкадуе. У праграме Змітра Лукашука "Кандыdating" палітык распавядае, як напачатку 1990-х сябраваў з Аляксандрам Лукашэнкам, навошта пайшоў на гей-прайд, ці прымусіў бы краіну займацца сексам па-беларуску і як давялося судзіцца за пенсію.

Хто гэтыя людзі, якія сёлета ідуць у дэпутаты? Побач з палітычнымі цяжкавагавікамі — новыя асобы, якія ўзяліся нібыта з ніадкуль. Як толькі стала вядома, каго зарэгістравалі, а каго не, рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук пачаў запісваць размовы з імі. Так з'явілася праграма "Кандыdating" —  блізкае знаёмства з кандыдатамі ў дэпутаты.

Кандыdating #2: экс-зубровец (і цяпер ужо экс-кандыдат) Павел Юхневіч

Кандыdating #1: Андрэй Бажко з Рэспубліканскай партыі
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.