Вы тут

Самакіраванне па-бараўлянску — размова з мясцовымі актывістамі

Ігар Чанцаў, Сяргей Емяльянаў і Вольга Беляўцова / Еўрарадыё

У Бараўлянскім сельсавеце Мінскага раёна на прэзідэнцкіх выбарах афіцыйна перамагла Святлана Ціханоўская, набраўшы 63,89%. За яе канкурэнта, Аляксанра Лукашэнку, прагаласавала ўсяго 27,25% выбарцаў. Пасля выбараў жыхары сельсавета ўдзельнічалі ў мірных пратэстах супраць гвалту. Цяпер збіраюць подпісы за адкліканне дэпутаткі гэтай акругі Валянціны Курсевіч, бо яна ніяк не адгукнулася на падзеі ў краіне, і хочуць стварыць новую структуру мясцовага самакіравання.

У жывым эфіры Еўрарадыё — сябры ініцыятыўнай группы па скліканні мясцовага бараўлянскага сходу — Ігар Чанцаў, Сяргей Емяльянаў і Вольга Беляўцова. Гутарым пра тое, чаму грамадства больш не давярае дэпутатам, як мусіць выглядаць самакіраванне, што будуць рабіць жыхары Бараўлян і наваколля, калі дзяржава перашкодзіць ініцыятывам. 

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.