Вы тут

Кандыdating #1: Андрэй Бажко з Рэспубліканскай партыі

Андрэй Бажко / "Фэйсбук"

Кандыdating — гэта блізкае знаёмства з кандыдатамі. Першая размова — з 29-гадовым Андрэем Бажко з Горак, які балатуецца па Усходняй выбарчай акрузе №107 у Мінску. Бажко вылучаны ад Рэспубліканскай партыі, якая да выбараў не адсвечвала. Хлопец далучыўся да партыйцаў толькі сёлета — але ўжо патрапіў у цэнтральную раду! Як ён тлумачыць гэты кар'ерны ўзлёт, як ставіцца да Лукашэнкі і да сістэмнай апазіцыі, ці можа размаўляць па-беларуску? Пра гэта — у размове рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука і Андрэя Бажко.

Хто гэтыя людзі, якія сёлета ідуць у дэпутаты? Побач з палітычнымі цяжкавагавікамі — новыя асобы, якія ўзяліся нібыта зніадкуль. Каб пазнаёміць вас з імі, Еўрарадыё запускае серыю інтэрв'ю з кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Як толькі стала вядома, каго зарэгістравалі, а каго не, Зміцер Лукашук пачаў запісваць гэтыя размовы. Аднак з некаторымі з іх мы можам спазніцца: ЦВК ужо наважаецца зняць з гонкі трох кандыдатаў... Гэта беларускія выбары, дзетка: тут ці ты, ці цябе.

Кандыdating #1

00:57 — Рэспубліканская партыя хутчэй жывая, чым мёртвая? Чаму пра яе нічога не чуваць, чым занятыя партыйцы?

06:10 — Як за няпоўны год зрабіць кар'еру ад радавога сябра партыі да сябра цэнтральнага савета? Што дае неаплатная партыйная праца? Чаму менавіта Рэспубліканская партыя, у рэшце рэшт?

15:43 — Эканоміка і "сацыялка" — асновы эфектыўнай палітычнай праграмы ў Беларусі. Незадаволенасць курсам дзяржавы, працай чыноўнікаў.

20:51 — Мова і культура супраць пустога халадзільніка.

23:37 — Незалежнасць і суверэнітэт. Пуцін баіцца інтэграцыі з Беларуссю.

26:47 — Бліц-пытанні: імпічмент, легалайз, закон аб адтэрміноўках, аднаполыя шлюбы, смяротнае пакаранне, Еўрасаюз.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.