Вы тут

Кандыdating #2: экс-зубровец (і цяпер ужо экс-кандыдат) Павел Юхневіч

Павел Юхневіч

28 кастрычніка акруговая камісія пасля другога папярэджання зняла Паўла Юхневіча з выбарчай гонкі (сам ён прагназаваў, што гэта адбудзецца яшчэ праз тыдзень). Фармальная прычына — два папярэджанні за неналежную агітацыю.

35-гадовы Павел Юхневіч — адзін з самых цікавых кандыдатаў у дэпутаты на гэтых парламенцкіх выбарах. У яго палітычным бэкграўндзе "Малады фронт" і "Зубр", а гэта значыць — нясумныя 2000-я. Можа, таму Юхневіч і правёў у статусе кандыдата ўсяго 10 дзён?

Сёння Павел Юхневіч працуе ў прыватным бізнесе, гадуе дваіх дзяцей. І працягвае займацца палітыкай. У праграме Змітра Лукашука "Кандыdating" ён распавядае пра страчанае пакаленне беларускіх палітыкаў, супраціў, здраду, посттраўматычны сіндром і прычыны не любіць беларусаў.

Хто гэтыя людзі, якія сёлета ідуць у дэпутаты? Побач з палітычнымі цяжкавагавікамі — новыя асобы, якія ўзяліся нібыта з ніадкуль. Як толькі стала вядома, каго зарэгістравалі, а каго не, рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук пачаў запісваць размовы з імі. Так з'явілася праграма "Кандыdating" —  блізкае знаёмства з кандыдатамі ў дэпутаты.

00:40 — Камфорт і палітыка ў Беларусі. Ці можа палявы камандзір "Зубра" зрабіць палітычную кар'еру ў мірны час?

03:13 — Сябры ў турме або за мяжой, а ад палітычнага драйва 2000-х засталіся толькі настальгічныя згадкі

07:02 Дом — праца — дом: нешта не так

10:55 Нацыянальная дыктатура, ці магчымыя "эскадроны смерці" у "наступнай" Беларусі, моўнае пытанне, талерантнасць беларусаў і ЛГБТ

16:30 Перш за ўсё — мяжа з Расіяй

22:25 За што можна не любіць беларусаў

23:30 — "Падтрымаю дзеянні Лукашэнкі, калі ..."

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.