Кампанія velcom купіла буйнога інтэрнэт-правайдара Віцебшчыны

Кампанія velcom купіла буйнога інтэрнэт-правайдара Віцебшчыны

Кампанія velcom завяршыла ўгоду па набыцці 97% акцый ААТ "Віцебскі абласны тэхна-гандлёвы цэнтр "Гарант". Гэта найбуйнейшы віцебскі інтэрнэт-правайдар, піша tut.by. Яго купля стала чацвёртым буйным рэгіянальным набыткам мабільнага аператара.

"Віцебскі "Гарант" працуе на рынку паслуг Віцебска з 1961 года. Мы рады, што кампанія з такім багатым досведам і прафесійнай камандай стала часткай velcom", — заявіў генеральны дырэктар кампаніі velcom Гельмут Дуз, каментуючы здзелку.

Раней пад брэнд velcom перайшлі мінскія "Атлант-Тэлекам" і "Хатняя сетка", а таксама гомельскі "Гарант". Цяпер яны дзейнічаюць як адзіная кампанія.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі