Каля Зямлі праляціць 30-метровы астэроід
![Каля Зямлі праляціць 30-метровы астэроід](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/923467096.jpg.webp?itok=KlKRm6WM)
Каля Зямлі праляціць астэроід, памер якога ў дыяметры складае 15-30 метраў. Адбудзецца гэта 12 кастрычніка. Еўрапейскае касмічнае агенцтва мяркуе, што астэроід будзе знаходзіцца на адлегласці 44 тысячы кіламетраў ад нашай планеты, а гэта даволі блізка.
Дарэчы, спецыялісты кажуць, што ўваходжанне падобнага касмічнага цела ў атмасферу Зямлі выклікала б такі ж эфект, як метэарыт, які ў 2013 годзе ўзарваўся ў небе над Чалябінскам.
![Каля Зямлі праляціць 30-метровы астэроід](/sites/default/files/paragraphs/image/1480788434fotolia.jpg)
Фота: Fotolia