Вы тут

IT-бізнэсмен Уладзіслаў Герчыкаў асуджаны на 15 сутак арышту

Уладзіслаў Герчыкаў / baltija.eu

IT-бізнэсмен Уладзіслаў Герчыкаў асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту, паведамляе TUT.by. Яго прызналі вінаватым ва ўдзеле ў "несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве" і супраціўленні пры затрыманні. Справу Герчыкава 20 кастрычніка разглядаў суд Заводскага раёна Мінска.

Заснавальнік і дырэктар Bamboo Group быў затрыманы 17 кастрычніка. У раёне вуліцы Казлова АМАП разагнаў студэнцкае шэсце і праводзіў затрыманні, "зачышчаў" бліжэйшыя двары. У адным з іх у аўтамабілі знаходзіўся Уладзіслаў Герчыкаў. Яго затрыманне трапіла на відэа. Разгляду справы Герчыкаў чакаў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.