iMac ад Ціма Кука? Хто і якія падарункі ўручаў Лукашэнку (але гэта не дакладна)

БелТА
БелТА

У час сустрэчы з вучнямі сярэдняй школы № 93 Аляксандр Лукашэнка заявіў, што яго электрамабіль Tesla — падарунак ад самога Ілана Маска. Беларускія карыстальнікі "Твітэра" спрабуюць даведацца ў кіраўніка кампаніі SpaceX, ці праўда, што ён адарыў кіраўніка Беларусі такім падарункам. Ілан Маск пакуль што не прызнаў, што вырашыў зрабіць Аляксандра Лукашэнку брэнд-амбасадарам Tesla. 

iMac от Тима Кука? Кто и какие подарки вручал Лукашенко (но это не точно)
БелТА

Tesla Model S P100D каштуе ад 70 тысяч да 140 тысяч долараў у залежнасці ад камплектацыі.

Рэчы прэміум-класа кіраўніка Беларусі не раз траплялі ў аб'ектывы фота- і відэакамер. Але Tesla далёка не самы дарагі падарунак, які атрымліваў Аляксандр Лукашэнка. Як табе такое, Ілан Маск?

Еўрарадыё вылучае свае версіі, хто быў таемным (для беларускага народа) Сантам Аляксандра Лукашэнкі.

 

Mercedes-Maybach Pullman Guard

iMac от Тима Кука? Кто и какие подарки вручал Лукашенко (но это не точно)
Фота: kp.by

Зайздроснікі ўжо даўно прыкмецілі любоў кіраўніка дзяржавы да аўтамабіляў маркі Mercedes-Benz. Але асобнага згадвання варты Mercedes-Maybach Pullman Guard. Такі лімузін з прэзідэнцкімі нумарамі быў заўважаны каля стадыёна "Дынама" падчас цырымоніі закрыцця II Еўрапейскіх гульняў. Базавая цана браніраванага "немца" — 1,4 мільёна долараў.  

iMac от Тима Кука? Кто и какие подарки вручал Лукашенко (но это не точно)

 

Магчыма, гэта падарунак ад Ола Кэленіуса, старшыні праўлення канцэрна Daimler AG і кіраўніка падраздзялення Mercedes-Benz Cars. 

 

Rolls-Royce Phantom Coupe

iMac от Тима Кука? Кто и какие подарки вручал Лукашенко (но это не точно)
Фота: TUT.by

Rolls-Royce Phantom Coupe з такімі ж нумарамі быў заўважаны ў 2016 годзе. Цэны на "брытанца" ручной зборкі пачынаюцца ад 276 тысяч долараў і могуць даходзіць да 448 тысяч. 

iMac от Тима Кука? Кто и какие подарки вручал Лукашенко (но это не точно)

 

Яго імаверны дарыльшчык — Торстэн Мюлер-Отвас, кіраўнік кампаніі Rolls-Royce.

Гадзіннік Patek Philippe 

iMac от Тима Кука? Кто и какие подарки вручал Лукашенко (но это не точно)
toxaby.livejournal.com

У 2009 годзе Лукашэнка наведаў пяты Літоўска-Беларускі эканамічны форум. На яго руцэ разглядзелі швейцарскі гадзіннік мадэлі Patek Philippe Calatrava ref. 5120J-001 коштам амаль 17 тысяч долараў. 

iMac от Тима Кука? Кто и какие подарки вручал Лукашенко (но это не точно)

 

Хутчэй за ўсё, іх даў панасіць Лукашэнку кіраўнік Patek Philippe Т'еры Стэрн.

 

Гадзіннік VACHERON CONSTANTIN

iMac от Тима Кука? Кто и какие подарки вручал Лукашенко (но это не точно)
Фота: president.gov.by

У жніўні 2015 года на сустрэчы з працоўным калектывам аграрнага комплексу «Белавежскі» на Аляксандры Лукашэнку можна было заўважыць гадзіннік швейцарскага брэнда VACHERON CONSTANTIN лінейкі Geneve. Цана на такія мадэлі — ад 15 да 20 тысяч долараў.

 

iMac от Тима Кука? Кто и какие подарки вручал Лукашенко (но это не точно)

 

Як відаць, знатаку швейцарскіх гадзіннікаў яго прэзентаваў Луі Ферла, кіраўнік кампаніі VACHERON CONSTANTIN. 

 

Лыжы Volant

iMac от Тима Кука? Кто и какие подарки вручал Лукашенко (но это не точно)
Фота: РБК і кадр БелТА

12 лютага гэтага года Аляксандр Лукашэнка разам з Уладзімірам Пуціным наведаў Сочы. Па снезе кіраўнік Беларусі перасоўваўся на лыжах Volant коштам 2300 долараў.  

iMac от Тима Кука? Кто и какие подарки вручал Лукашенко (но это не точно)

 

Напэўна, лыжы — падарунак ад Хэйкі Такала, генеральнага дырэктара фінскай кампаніі Amer Sports, якой належыць брэнд Volant.

iMac

iMac от Тима Кука? Кто и какие подарки вручал Лукашенко (но это не точно)
Кадр с видео на сайте president.gov.by

C 2014 года ў кабінеце можна заўважыць "яблычны" камп'ютар. Кошт iMac'a — ад 1500 да 3200 долараў.

iMac от Тима Кука? Кто и какие подарки вручал Лукашенко (но это не точно)

 

Няўжо падарыў сам кіраўнік Apple Цім Кук?

iPhone

iMac от Тима Кука? Кто и какие подарки вручал Лукашенко (но это не точно)
fanya-krasota.livejournal.com

"Яблычную" прадукцыю можна заўважыць і ў Колі Лукашэнкі. У 2010-м малодшы сын кіраўніка дзяржавы трапіў у кадр з трэцім айфонам. На той момант тэлефон каштаваў 600 долараў.  

iMac от Тима Кука? Кто и какие подарки вручал Лукашенко (но это не точно)

 

Стыў Джобс памёр ад анкалогіі ў 2011-м. Магчыма, менавіта заснавальнік Apple яшчэ паспеў пакласці пад ёлку Лукашэнку-малодшаму новенькі iPhone. 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі