Футбольная зборная Чылі ўпершыню выйграла Кубак Амерыкі (фота, відэа)

Зборная Чылі па футболе ўпершыню стала ўладальнікам Кубка Амерыкі. У фінальным матчы, які прайшоў у Санцьяга, была абыграна зборная Аргентыны, у складзе якой гуляў Ліянэль Месі. Асноўны і дадатковы час матча скончыўся ўнічыю 0:0, а па пенальці выйгралі чылійцы — 4:1 (у аргентынцаў пенальці рэалізаваў толькі Месі).

Раней зборная Чылі чатыры разы выходзіла ў фінал Кубка Амерыкі і заўсёды прайгравала. Аргентынцы прайгралі ў фінале ўжо 13-ы раз.

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі