Тры галы за "Катавіцэ": беларус Ілля Шкурын стаў найлепшым гульцом тура ў Польшчы
Ілля Шкурын / by.tribuna.com
Беларус Ілля Шкурын стаў найлепшым гульцом чарговага тура польскай "Экстракласы". У матчы супраць "Гурніка" з Забжэ 27-гадовы нападнік забіў усе тры мячы "Катавіцэ", прынёсшы камандзе перамогу з лікам 3:2.
Шкурын цяпер займае другое месца ў спісе лепшых бамбардзіраў чэмпіянату Польшчы — на яго рахунку пяць галоў у шасці матчах.
Пры гэтым у зборную Беларусі футбаліста не выклікаюць. Яшчэ ў 2020 годзе Шкурын заявіў, што не будзе гуляць за нацыянальную каманду, пакуль Лукашэнка застаецца пры ўладзе. Акрамя таго, футбаліст не падабаецца Міністэрству спорту.