Вы тут

Футбольная зборная Беларусі прайграла і Чэхіі

Беларусь — Чэхія / Reuters

Футбольная зборная Беларусі прайграла і Чэхіі — 0:2. Матч адбору чэмпіянату свету 2022 года ў панядзелак прайшоў у Казані. Першы гол забіў на 22-й хвіліне Патрык Шык, а Адам Гложэк на 65-й паставіў пераможную кропку.

Склад зборнай Беларусі: Паўлючэнка, Бегуноў, Сялява (Садоўнічы, 46), Юдзянкоў, Пячэнін, Клімовіч (Салавей, 78), Быкаў, Сядзько, Эбонг, Анцілеўскі (Р. Лісаковіч, 68), В. Лісаковіч (к).

Для беларускай зборнай гэта сёмае паражэнне запар. З трыма ачкамі пасля 7 матчаў яна займае ў групе апошняе месца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.