Вы тут

Фільм па кнізе Віктара Марціновіча атрымаў прыз на кінафэсце ў Невадзе

Кадр з фільма "Возера радасці"

На ХІХ кінафестывалі ў Невадзе фільм Аляксея Палуяна "Возера радасці", зняты па матывах аднайменнага рамана Віктара Марціновіча, быў узнагароджаны ў дзвюх намінацыях. 

Як паведамляецца на старонцы Nevada City Film Festival у Фэйсбуку, 30-хвілінная стужка Палуяна была прызнаная найлепшым фільмам фестывалю. Другі прыз яна атрымала за найлепшы наратыў. 

У Беларусі фільм плануюць паказаць у лістападзе. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.