Еўрасаюз просіць аднавіць перамовы Мінскай трохбаковай групы

Краіны Еўрасаюза заклікаюць аднавіць перамовы Трохбаковай кантактнай групы Украіна-Расія-АБСЕ па ўрэгуляванні канфлікту на Данбасе. З адпаведнай заявай 17 лістапада звярнуўся Савет міністраў замежных спраў ЕС, перадае censor.net.ua

Аднак у Савеце па нацыянальнай бяспецы і абароне Украіны 17 лістапада заявілі, што афіцыйны Кіеў не будзе падпісваць з баевікамі новых дакументаў, пакуль не будуць выкананыя мінскія дамоўленасці. Спікер СНБА Андрэй Лысенка заявіў, што пратакол, падпісаны ў Мінску 5 верасня, і мемарандум ад 19 верасня з'яўляюцца асновай для ўрэгулявання канфлікту на Данбасе. 

Дарэчы, акрамя таго краіны Еўрасаюза выказалі намер пашырыць свой "чорны спіс" за кошт імёнаў баевікоў "ДНР" і "ЛНР". Мяркуецца, што пашырэнне спісу пройдзе да канца лістапада. 

Фота — novosti-rossii.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі