Вы тут

Дзмітрый Пяскоў: Крэмль не мае інфармацыі пра Зянковіча і Фядуту

Дзмітрый Пяскоў / Reuters

Крэмль не мае ніякай інфармацыі пра беларускіх грамадзян — юрыста Юрыя Зянковіча і літаратуразнаўцу Аляксандра Фядуту, заявіў прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў.

"Я, на жаль, ніяк не магу пракаментаваць — гэтыя людзі не маюць да Адміністрацыі прэзідэнта, да Крамля ніякага дачынення",прыводзіць ТАСС словы Пяскова. Па пытаннях працы спецслужбаў ён рэкамендаваў звярнуцца ў самі спецслужбы.

Некалькі дзён таму са словаў сваякоў стала вядома, што ў Маскве затрыманыя Аляксандр Фядута і Юрый Зянковіч. Абодва апынуліся ў СІЗА КДБ у Мінску. Затрыманне Фядуты "па непасрэдна ўзніклым падазрэнні" пацвердзіла прэс-служба КДБ. Пра затрыманне Зянковіча расказала яго жонка са словаў дзяржаўнага адваката.

Адначаслва з імі затрымалі і пасадзілі ў СІЗА КДБ старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва.

У чым падазраюць затрыманых, дагэтуль невядома.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.