Дзе глядзець фінал "Еўрабачання-2024"?

Bambie Thug - Ирландия

Прадстаўні(ца) Ірландыі Bambie Thug / EBU

Фінал "Еўрабачання-2024" пройдзе 11 мая ў Мальмё (Швецыя). За перамогу ў шоу будуць змагацца прадстаўнікі 25 краін. Па выніках двух паўфіналаў былі вызначаны 26 фіналістаў, аднак артыста з Нідэрландаў дыскваліфікавалі, спаслаўшыся на неназваны "інцыдэнт".

У Беларусі "Еўрабачанне" не паказваюць, і краіна не мае права на ўдзел у конкурсе з 2021 года, калі "Белтэлерадыёкампанію" дыскваліфікавалі за рэпрэсіі, парушэнне правоў чалавека і прапаганду ў эфіры. Аднак паглядзець шоу ў прамой трансляцыі магчыма дзякуючы самім арганізатарам. Плэер ніжэй. (Пачатак — а 22-й па беларускім часе).

Парадак выступлення ў фінале "Еўрабачання з 2024" наступны:

1.  Швецыя / Marcus & Martinus – "Unforgettable"
2. Украіна / alyona alyona & Jerry Heil - "Teresa & Maria"
3. Германія / ISAAK - "Always On The Run"
4. Люксембург / TALI – "Fighter"
6. Ізраіль| Eden Golan – "Hurricane"
7. Літва / Silvester Belt - "Luktelk"
8. Іспанія | Nebulossa – "ZORRA"
9. Эстонія | 5miinust x Puuluup - "(nendest) narkootikumidest ei tea me (küll) midagi"
10. Ірландыя / Bambie Thug- "Doomsday Blue"
11. Латвія | Dons – "Hollow"
12. Грэцыя / Marina Satti - "ZARI"
13. Вялікабрытанія / Olly Alexander – "Dizzy"
14. Нарвегія / Gåte - "Ulveham"
15. Італія / Angelina Mango -" La Noia"
16. Сербія / TEYA DORA – "RAMONDA"
17. Фінляндыя / Windows95man - " No Rules!”
18. Партугалія / iolanda - "Grito"
19. Арменія / LADANIVA - "Jako"
20. Кіпр / Silia Kapsis - "Liar"
21. Швейцарыя / Nemo – "The Code"
22. Славенія / Raiven – "Veronika"
23. Харватыя| Baby Lasagna - "Rim Tim Tagi Dim"
24. Грузія / Nutsa Buzaladze - "Firefighter"
25. Францыя / Slimane – "Mon Amour"
26. Аўстрыя / Kaleen - "We Will Rave"

Фаварытамі "Еўрабачання" гэтага года букмекеры называюць Харватыю, Ізраіль і Швейцарыю. У топ-5 таксама могуць трапіць Францыя і Ірландыя (на галоўнай ілюстрацыі).

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі