Вы тут

Двое літоўцаў напіліся і парушылі мяжу, каб трапіць на могілкі ў Беларусі

Фота з адкрытых крыніц

Двое літоўцаў напіліся і пайшлі праз мяжу ў Беларусь. Такое здарэнне адбылося 7 лістапада, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт.

У той дзень памежнікі на беларускім баку атрымалі паведамленне ад літоўскіх калег, што да іх накіроўваюцца двое невядомых людзей. Памежны атрад выйшаў праверыць мясцовасць і неўзабаве знайшоў парушальнікаў ля вёскі Дайноўка.

Аднаму мужчыне 41 год, другому 39. Яны — жыхары літоўскіх вёсак Шайкішкі і Кейпунай. Парушальнікі прызналіся, што пасля ўжывання алкаголю ім прыйшла ідэя наведаць беларускія могілкі, дзе пахаваная іх сваячка.

Цяпер мужчынам пагражае штраф і дэпартацыя.