Другі беларускі фільм аб’явіў байкот кінафестывалю “Лістапад”

Другі беларускі фільм аб’явіў байкот кінафестывалю “Лістапад”

31 кастрычніка беларускія рэжысёры Кірыл Галіцкі і Святлана Казлоўская аб’явілі, што здымаюць свой кароткаметржны ігравы фільм “Пляж/Лес/Тамбур” з Нацыянальнага конкурсу кінафестывалю “Лістапад”. Такім чынам аўтары пратэстуюць супраць дзеянняў Мінкульта, які з гэтага года абірае беларускія стужкі на Нацыянальны конкурс, адхіліўшы ад працэсу дырэкцыю кінафестывалю.

Адразу пасля таго, як стала вядома, што Мінкульт “прыбраў да рук” Нацынальны конкурс “Лістапада”, сярод кінасупольнасці пачалі гучаць заклікі да аўтараў байкатаваць фестываль. Маўляў, такім чынам Мінкульт зразумее, што “не варта лезці не ў свае справы”. 23 кастрычніка з заявай пра байкот выступілі рэжысёры Ева-Кацярына Махава і Дзяніс Пуцікаў, фільм якіх быў заяўлены ў праграме Нацыянальнага конкурсу пасля адбору камісіяй Мінкульта на чале з Ірынай Дрыгай.

Надоечы з’явіўся ліст гільдыі беларускіх прадзюсараў і кінавытворцаў. У ім гаворыцца, што дзеянні Мінкульта “ставяць пад пагрозу міжнародную рэпутацыю фестывалю”. Гільдыя нагадвае, што ў свеце больш чым 2000 кінафорумаў, і толькі 52 з іх маюць акрэдытацыю Міжнароднай федэрацыі асацыяцый кінапрадзюсараў, у тым ліку і “Лістапад”. Дзякуючы акрэдытацыі, беларускі глядач мае магчымасць глядзець актуальнае сусветнае кіно, а гасцямі фестывалю становяцца эксперты высокага ўзроўню. Гільдыя рыхтуе ліст у FIAPF з просьбай даць ацэнку дзеянням Мінкульта, як заснавальнікаў кінафестывалю.

31 кастрычніка гасцямі жывога эфіра Еўрарадыё сталі рэжысёры Кірыл Галіцкі і Святлана Казлоўская і кінапрадзюсар Леанід Каліценя. Ці сапраўды такі крок можа паўплываць на Мінкульт?

 

Госці эфіра Еўрарадыё - рэжысёры Кірыл Галіцкі і Святлана Казлоўская і кінапрадзюсар Леанід Каліценя

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі