Вы тут

Бязвізавую тэрыторыю Беларусі пашырылі на пяць раёнаў Гродзенскай вобласці

vitvesti.by

З 10 лістапада бязвізавую тэрыторыю Беларусі пашырылі на пяць раёнаў Гродзенскай вобласці: Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Воранаўскі, Лідскі і Шчучынскі. Пра гэта паведамляе тэлеканал "Беларусь 1".

Раней у бязвізавую памежную прастору Брэст-Гродна ўваходзілі толькі дзве зоны ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях. У планах — пашырыць бязвіз на ўсю тэрыторую Гродзенскай вобласці.

Замежніеі могуць уязджаць і выязджаць у бязвізавую памежную прастору ў Гродзенскай і Брэсцкай абласцях праз любыя памежныя пункты пропуску гэтых рэгіёнаў і знаходзіцца там да 15 сутак. Таксама ім дазволена перамяшчацца без візаў па ўсёй тэрыторыі заходніх абласцей пры ўмове, што яны знаходзяцца ў складзе арганізаваных турыстычных груп.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.