Для бюджэтнікаў у Беларусі падрыхтавалі новую сістэму аплаты працы

Для бюджэтнікаў у Беларусі падрыхтавалі новую сістэму аплаты працы

Для бюджэтнікаў у Беларусі падрыхтавалі новую сістэму аплаты працы. Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТБ распавёў першы намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Турчын. Паводле яго слоў, падрыхтаваны праект указа кіраўніка дзяржавы аб умовах аплаты працы працаўнікоў бюджэтнай сферы. Ён абмяркоўваўся на ўчорашняй нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі.

Першы віцэ-прэм'ер лічыць, што на сённяшні дзень існуе складаная сістэма фармавання зарплаты, якую з цяжкасцю разумеюць нават бухгалтары. Падрыхтаваны ўказ "накіраваны на нармальную, зразумелую сістэму аплаты працы, каб стабільная частка акладу была на ўзроўні 50-60%, астатняе — стымулюючыя надбаўкі".

Аляксандр Турчын паведаміў, што значна зніжаецца адзіная тарыфная сетка. Ён падкрэслівае, што новаўвядзенне не павінна прывесці да змяншэння заробкаў бюджэтнікаў, наадварот, яно мусіць крыху іх павялічыць.

Лукашэнка дакумент ухваліў. Турчын адзначыў, што 2019 год будзе падрыхтоўчым. Мяркуецца, што ўказ пачне дзейнічаць з 2020 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі