Для 2,7 млн. расійскіх даўжнікоў перакрыюць беларускую мяжу

Для 2,7 млн. расійскіх даўжнікоў перакрыюць беларускую мяжу

Расійскім даўжнікам перакрыюць беларускую мяжу. Вясной 2019-га міністэрствы ўнутраных спраў Беларусі і Расіі запусцяць абаронены канал перадачы дадзеных пра асоб, якім забаронены выезд за мяжу ў абедзвюх краінах. У выніку для даўжнікоў, якім Федэральная служба судовых прыставаў РФ абмежавала выезд у замежжа за даўгі (а іх 2,7 млн. чалавек), мяжа з Беларуссю перастане быць празрыстай, інфармуе rg.ru са спасылкай на Валерыя Гайдукевіча, старшыню камісіі парламенцкага сходу Саюзнай дзяржавы па бяспецы, абароне і барацьбе са злачыннасцю.

Адпаведныя міжурадавыя пагадненні ўжо падпісаныя. Ужо прайшлі выпрабаванні канала перадачы дадзеных.

"Механізмы ўзаемадзеяння з беларускім бокам ужо адпрацаваныя, так што сістэма запрацуе на працягу аднаго-двух месяцаў", — кажа Дзмітрый Дземідзенка, намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення па пытаннях міграцыі МУС Расіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі