Вы тут

"Дай Дарогу!" і Brutto — у топ-5 самых запатрабаваных гуртоў на фэстах Украіны

Беларускія гурты Brutto i "Дай Дарогу!" увайшлі ў топ-5 самых запатрабаваных фестывальных гуртоў ва Украіне па версіі аўтарытэтнага білетнага распаўсюджвальніка KARABAS і інтэрнэт-выдання Neformat. Калектыў Сяргея Міхалка апынуўся на першым месцы рэйтынга разам з украінскімі інды-гуртамі Viviene Mort i Epolets, брэсцкія панкі "Дай Дарогу!" падзялілі другі радок з украінскімі рокерамі O.Torwald і ню-металістамі Detach. Зоркі кшталту Сяргея Бабкіна, "Бумбокса", Pianoboi патрапілі толькі на чацвёрты радок, бо, як адзначае Neformat, "прыеліся" арганізатарам фэстаў.

"Украінскія арганізатары, бадай, праз блізкасць мяжы і сітуацыю ў зоне АТА, якая адцягнула ўвагу ад расійскіх выканаўцаў, звярнуліся да нашых паўночных суседзяў, піша выданне. — У выніку беларускія калектывы "Дай Дарогу!", Akute ды ўдзельнікі экс-гурта "Ляпіс Трубяцкі" занялі не апошнія пазіцыі па колькасці выступаў на айчынных фестывалях".

Па словах гурта "Дай Дарогу!", за лета яны выступілі на ўсіх буйных украінскіх фестывалях (больш за 10), а ўсе выхадныя, пачынаючы з 1 траўня і заканчваючы 3 верасня, былі максімальна распісаныя.

"Самы запамінальны выступ быў на фестывалі "Рэспубліка", — прыгадваюць лідар гурта Юрый Стыльскі і басіст Аляксандр Закржэўскі ў студыі Еўрарадыё. — Мы гралі на галоўнай сцэне ў вельмі добры час, і былі ўражаныя колькасцю нашых фэнаў, людзей у нашым мерчы. А адзін хлопец скраў з супермаркета вялікі металічны вазок, і падчас выканання "Прыгай в коляску" падымаем вочы, і не верым: па хвалях людзей ляціць чэл у вазку. Мы смяяліся да слёз, гэта было мегакрута!"

Найбліжэйшы выступ "Дай Дарогу!" у Мінску адбудзецца 8 кастрычніка ў клубе Re:Public у межах фестывалю "Рок за жыццё", прымеркаванага да Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання. Brutto маюць сыграць у гомельскім Лядовым палацы 29 кастрычніка.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі

Галоўны трэнер ФК "Шахцёр" Алег Кубараў. Фота: vk.com/fcshakhterby