Вы тут

МУС хоча прызнаць экстрэмісцкім кліп "Баю-бай" гурта "Дай дарогу"

Кліп "Баю-бай" хочуць прызнаць экстрэмісцкім

МУС хоча прызнаць экстрэмісцкім кліп "Баю-бай" гурта "Дай Дарогу". Пра гэта паведаміў у Instsgram саліст гурта Юрый Стыльскі. Ён апублікаваў афіцыйны ліст, дасланы з ГУБАЗіК МУС. 

На думку міліцэйскіх экспертаў, кліп  "зняты з мэтай дыскрэдытацыі работнікаў сілавых структураў".

"Сітуацыя затрымання парушальнікаў грамадскага парадку прадстаўлена аўтарамі песні як бязлітаснае забойства", — патэтычна сцвярджаецца ў экспертным заключэнні.

Разгляд справы пачнецца 5 жніўня ў судзе Ленінскага раёна Брэста. Лідар “Дай Дарогу!” Юрый Стыльскі запрошаны туды ў якасці “зацікаўленай асобы”.

Кліп "Баю-бай" хочуць прызнаць экстрэмісцкім
Кліп "Баю-бай" хочуць прызнаць экстрэмісцкім

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.