Вы тут

“Дата Генератар”: 12 лістапада — забойства Іасафата Кунцэвіча

"Дата генератар"

12 лістапада 1623 года, амаль 400 гадоў таму, у Віцебску быў забіты ўніяцкі архіепіскап Іасафат Кунцэвіч. Яму было крыху за 40 гадоў. Кунцэвіч быў добрым арганізатарам, бліскучым царкоўным прамоўцам, а ў жыцці — сапраўдным аскетам. Мала хто з гістарычных дзеячаў нашай краіны быў так моцна абылганы, як гэты чалавек.

Вось як ён быў забіты. 12 лістапада натоўп віцебскіх праваслаўных рынуўся ў дом Кунцэвіча. Архіепіскап выйшаў да іх са словамі: “Дзеці мае, чаму вы напалі на мой дом і на маіх слуг?”. Замест адказу раз’юшаныя мужчыны тапаром рассеклі яму галаву і доўга нявечылі яго цела, а потым прывязалі да ног і шыі цяжкія камяні і ўтапілі ў Дзвіне. Натоўп разрабаваў дом архіепіскапа, уніяцкія цэрквы і манастыр.

Што ж прывяло да гэтай трагічнай падзеі? У чарговым выпуску праграмы “Дата Генератар” распавядае пісьменнік Анатоль Тарас:

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.