60 гадоў таму нарадзіўся заснавальнік БелаПАН — паэт і журналіст Алесь Ліпай

Алесь Ліпай

Алесь Ліпай / fecebook.com

9 красавіка заснавальніку інфармагенцтва БелаПАН Алесю Ліпаю споўнілася б 60 гадоў. 

У 1988 годзе Алесь Ліпай стаў першым у Беларусі карэспандэнтам радыё “Свабода/Свабодная Еўропа”.  

19 лістапада 1991 года разам з журналістам Віталём Цыганковым ён заснаваў інфармацыйнае агенцтва БелаПАН. У 2018 годзе БелаПАН стаў партнёрам святкавання ў Мінску 100-годдзя абвяшчэння БНР. Праз некаторы час на Ліпая была заведзена крымінальная справа. 

Алесь Ліпай памёр 23 жніўня таго ж года ад анкалагічнага захворвання.

Дзейнасць БелаПАН была вымушана прыпыніцца 12 лістапада 2021 года пасля яго прызнання “экстрэмісцкім фарміраваннем” паводле рашэння КДБ. 

астка супрацоўнікаў працягнула дзейнасць за мяжой пад брэндам спачатку BPN, пасля — “Позірк”. 

Ад рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі пацярпелі кіраўнікі БелаПАН Ірына Леўшына, Дзмітрый Наважылаў і Андрэй Аляксандраў (апошнія двое да гэтай пары за кратамі).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.