Вы тут

"Дата генератар": 7 ліпеня 1882 — нарадзіўся Янка Купала

.

За што Купала атрымаў вядомасць і неафіцыйны тытул прарока беларускага народа? Зусім не за сваю лірыку. Добрых паэтаў-лірыкаў на Беларусі за апошнія 120 гадоў было шмат. А вось Купала належаў да той маленькай жменькі, чые паэтычныя творы былі прысвечаны нацыянальна-патрыятычным тэмам і праблемам. І сярод іх ён быў — безумоўна — самым таленавітым.

У гэтай тэзы ёсць красамоўны доказ — забарона савецкай цэнзурай вялізарнай колькасці вершаў Купалы, як дарэвалюцыйных, так і створаных пасля рэвалюцыі. Яны адсутнічалі на старонках новых выданняў і ў даследаваннях літаратуразнаўцаў. Яны застаюцца малавядомымі чытачам нават сёння.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.