Вы тут

Цяжарная беларуска змагла вярнуцца ў Мінск з Італіі: дапамаглі дыпламаты

У мінскім аэрапорце / тут і далей — фота гераіні публікацыі

Цяжарная беларуска Анастасія (імя зменена па просьбе дзяўчыны), у якой адмянілі рэйс з Мілана, змагла вярнуцца ў Мінск праз Рым. У дзяўчыны заканчваліся грошы і віза, а цягнік у рымскі аэрапорт адмянілі — на самалёт яна паспела літаральна цудам!

Цягнік Трэнта — Рым: пустыя вагоны, пустыя платформы...
У Рыме
Насця: "Вось табло, дзе ўсе цягнікі, акрамя аднаго да аэрапорта (Fiumicino), адменены"

Апошні год Анастасія працавала навуковым супрацоўнікам у Трэнта на поўначы Італіі. На той момант, калі краіна абвясціла пра каранцін, у дзяўчыны ўжо быў білет дадому — з Мілана, на 12 сакавіка. Але гэты рэйс быў адменены. Дзяўчына памяняла білеты на рэйс з Рыма і пераадолела доўгую дарогу па закрытай на каранцін краіне. Адна, з 23-кілаграмовым чамаданам, на 10-м тыдні цяжарнасці.

Па словах Анастасіі, самалёт, які ляцеў да Мінска, быў забіты. Калі ён прызямліўся, усе пляскалі ў далоні.

"Нас праверылі цеплавізарамі, памералі тэмпературу, — працягвае дзяўчына. — Не памятаю, ці былі на правяральніках маскі. У аэрапорце ў Рыме некаторыя хадзілі ледзь не ў скафандрах.

 

Насця: "Бачыце, як шмат рэйсаў адменена"
Аэрапорт у Рыме, многія людзі ў ахоўным адзенні

Мяне здзівіла, што ніхто не расказаў, куды ісці, каб здаць аналіз на каранавірус. Забіраючы багаж, я ўбачыла чаргу да стала, дзе сядзелі жанчыны ў медыцынскіх халатах. У асноўным у ёй стаяла моладзь. Жанчына з нашага самалёта на маіх вачах узяла свае рэчы і тут жа пайшла да выхада. Яе ніхто не спыніў. Я зразумела, што аналіз на каранавірус здаюць не ўсе. Можа быць, людзі навіны не чытаюць і не ў курсе, колькі людзей памірае?"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.