Чатыры МіГ-29 з Беларусі чакаюць у Сербіі
![Чатыры МіГ-29 з Беларусі чакаюць у Сербіі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/9b20380f1244e37e1a396778c54c8541.png.webp?itok=Ai2vbxqP)
Чатыры МіГ-29 з Беларусі чакаюць у Сербіі. 25 лютага адбылася цырымонія ўрачыстай перадачы самалётаў Міністэрству абароны Рэспублікі Сербія. Як інфармуе прэс-служба Мінабароны Беларусі, у нашай краіне знаходзіцца з працоўным візітам вайсковая дэлегацыя з Бялграда на чале з міністрам абароны Аляксандрам Вуліным. Праходзілі перамовы, у тым ліку на тэму ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва.
На перадачы самалётаў прысутнічаў старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта РБ Раман Галоўчанка.
![Чатыры МіГ-29 з Беларусі чакаюць у Сербіі](/sites/default/files/paragraphs/image/20-2.jpg)
mil.by