Вы тут

Будаўніцтва "Газпрам цэнтра" ў Мінску зноў закансервуюць

"Газпрам цэнтр" у Мінску / TUT.by

Будаўніцтва "Газпрам цэнтра" ў Мінску на месцы аўтавакзала "Маскоўскі" зноў будзе заканасерваванае. Гэта вынікае з паведамлення на сайце кампаніі "Газпрам трансгаз Беларусь". Тры месяцы таму будаўніцтва аб'екта было чарговы раз прыпыненае.

Цяпер "Газпрам трансгаз Беларусь"выбірае падрадную арганізацыю, якай зоймецца распрацоўкай тэхнічнай дакументацыі на кансервацыю і праектнай дакументацыі па перабудове часовых сетак электразабеспячэння ў "Газпрам цэнтры". Заканчэнне работ запланаванае на сакавік 2025 года.

Будаўніцтва газпрамаўскага комлексу на месцы знесенага аўтавакзала пачалося ў 2013 годзе. А ў 2016-м будоўлю закансервавалі. Паведамлялася, што на пляцоўцы складаныя грунты, таму патрабуюцца дадатковыя геалагічныя даследаванні.

У 2018 годзе быў абраны новы генпадрадчык — італьянская кампанія Codest International. Актыўная работы на будаўніцтве ішла цягам 2020 года. Да канца 2020-га планавалася здаць аб'ект. 

Аднак у лістападзе 2020-га кампанія "Газпрам трансгаз Беларусь" праз матчыну кампанію "Газпрам" звярнулася да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай перанесці тэрмін здачы аб'екта на канец 2024 года. Беларускія ўлады не пагадзіліся працягнуць тэрмін дзеяння інвестыцыйнай дамовы, якая давала заказчыку шэраг прэферэнцый і льготаў. 

У лютым 2021-га стала вядома, што  італьянская фірма Codest, якая была генпадрадчыкам, са скандалам пакінула будаўніцтва, бо ўзніклі супярэчнасці паміж кампаніяй "Газпрам Трансгаз Беларусь" і праектным інстытутам. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.