Брэсцкага ветэрана з Днём Перамогі павіншавалі пратэрмінаваным печывам

Брэсцкага ветэрана з Днём Перамогі павіншавалі пратэрмінаваным печывам

Брэсцкаму ветэрану Аркадзю Бляхеру, які прайшоў ад Сталінграда да Берліна, у гонар Дня Перамогі ўручылі скрынку з сухім пайком, дзе была ўпакоўка пратэрмінаванага печыва. Пра гэта журналістам партала tut.by распавёў унук франтавіка Вадзім Сіманенка.

Як вынікае з налепкі на ўпакоўцы, тэрмін прыдатнасці печыва скончыўся 1 красавіка. Акрамя печыва, у пасылцы былі яшчэ бляшанка тушонкі, пара слоікаў грачанай кашы, некалькі пакуначкаў гарбаты і цукру.

Па словах унука, яго 95-гадовы дзед не зразумеў, хто прынёс падарунак. Ветэран проста выслухаў віншаванні, падзякаваў і прыняў скрынку. 

Дарэчы, на самой скрынцы напісана: "Узброеныя сілы. Агульнавайсковы рацыён харчавання".

Брэсцкага ветэрана з Днём Перамогі павіншавалі пратэрмінаваным печывам
Фота: tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі