Вы тут

Бізнесовец Варабей, які трапіў пад санкцыі ЕС, перадаў свае кампаніі менеджарам

Мікалай Варабей / TUT.by

Наваполацкі бізнесовец Мікалай Варабей перастаў быць уладальнікам нафтатрэйдара "Інтэрсэрвіс", Абсалютбанка і паляўнічага комплексу "Чырвоны Бор", піша TUT.by.

Канчатковымі бенефіцыярамі гэтых трох структур цяпер пазначаныя Алеся Беражная, Вячаслаў Атрахімовіч і Ірына Панкратава. Дарэчы, Беражная — дырэктар "Інтэрсэрвіса", Атрахімовиіч — галоўны бухгалтар гэтай кампаніі.

Яшчэ нядаўна долі "Інтэрсэрвіса", Абсалютбанка і "Чырвонага Бору" належалі Мікалаю Вараб'ю і яго жонцы Тамары. Аднак нядаўна Варабей трапіў пад санкцыі ЕС.

17 снежня Еўрасаюз прыняў трэці пакет санкцый, куды трапілі не толькі беларускія чыноўнікі, але і прадстаўнікі бізнесу , у тым ліку Мікалай Варабей. У спісе ЕС ён названы саўладальнікам кампаніі Bremino Group, якая карыстаецца падатковымі льготамі ды іншымі формамі падтрымкі з боку беларускіх уладаў. 

Дарэчы, сам Варабей нядаўна купіў кантрольны пакет акцый БТА Банка ва Украіне. 23 лістапада Антыманапольны камітэт Украіны выдаў яму адпаведны дазвол.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.