Беларусы разгарнулі бел-чырвона-белы сцяг на самым высокім будынку Украіны

Беларусы разгарнулі бел-чырвона-белы сцяг на самым высокім будынку Украіны

Беларусы разгарнулі бел-чырвона-белы сцяг на самым высокім будынку Украіны — у Кіеве на вышыні больш за 162 метры.

"Мы, беларусы, якія вымушаны былі з'ехаць з радзімы, няспынна думкамі і пачуццямі знаходзімся дома, — пішуць арганізатары акцыі. — Дома з нашымі роднымі і сваякамі. Дома з нашымі цудоўнымі, светлымі і фантастычнымі беларусамі".

На відэа гучыць беларускі рэлігійны гімн "Магутны Божа". "Няхай сонца гэтага відэа асвятляе полымя нашага сцяга і сэрца! — працягваюць яго аўтары. — Няхай цемра адступіць, а Беларусь будзе жыць вечна!". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі