Беларускія турысты могуць паехаць на 30 дзён у Інданэзію без візы
![Беларускія турысты могуць паехаць на 30 дзён у Інданэзію без візы](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/946371061fotolia715.jpg.webp?itok=aH0AykaE)
Інданэзія ўвяла бязвізавы рэжым для беларускіх турыстаў, якія плануюць знаходзіцца ў гэтай краіне не больш за 30 дзён. Пра гэта ў чацвер паведаміў Дзмітрый Мірончык, начальнік упраўлення інфармацыі, прэс-сакратар МЗС Беларусі.
Аднак ёсць абавязковая ўмова — на інданэзійскую тэрыторыю трэба трапляць праз пэўныя пункты пропуску ў аэрапортах, партах і на памежных пераходах. Іх будзе вызначаць Інданэзія. Таксама беларусы павінны мець пры сабе зваротны білет і пашпарт, да заканчэння тэрміну дзеяння якога застаецца не менш за шэсць месяцаў з моманту перасячэння інданэзійскай мяжы.
Адзначаецца, што працягнуць 30-дзённы тэрмін знаходжання ў Інданэзіі немагчыма. Аднак беларусы могуць атрымаць візу ўжо ў гэтай краіне.
Фота: Fotolia
![Беларускія турысты могуць паехаць на 30 дзён у Інданэзію без візы](/sites/default/files/paragraphs/image/3343344.jpg)