Беларускім гастарбайтэрам у Расіі плацяць больш за ўсё

Фота: zyalt.livejournal.com.
Фота: zyalt.livejournal.com.

Беларусы, якія працуюць у Расіі, атрымліваюць у сярэднім на траціну больш, чым мігранты з іншых краін. Гастарбайтэры з Беларусі — самыя высокааплатныя. Іх сярэдні заробак — 41,1 тысячы расійскіх рублёў ($686) за месяц, піша "Коммерсантъ" са спасылкай на вынікі даследавання, праведзенага экспертамі Вышэйшай школы эканомікі.

На гэтым фоне істотна ніжэйшымі выглядаюць сярэднія даходы украінцаў, якія легальна працуюць у Расіі (30,8 тысячы рублёў). Даходы нелегальных мігрантаў з Украіны яшчэ ніжэй — 30,2 тысячы. Пры гэтым вынікі даследавання не ўтрымліваюць дадзеных пра нелегальную працоўную міграцыю з Беларусі ў Расію.

Белорусским гастарбайтерам в России платят больше всего
Крыніца: НДУ ВШЭ.

Сярэдняя працягласць працоўнага тыдня ў замежных работнікаў складае зараз 59 гадзін супраць 39,6 у грамадзян Расіі. Інакш кажучы, працадаўцы практыкуюць звышэксплуатацыю працоўных мігрантаў.

Размаўляючы паміж сабой, працоўныя мігранты з Беларусі ў Расію выкарыстоўваюць, у асноўным, рускую мову. Аднак з параўнання з аналагічным даследаваннем 2011 года мы даведваемся, што расце колькасць беларусаў, якія размаўляюць у Расіі на іншых мовах. Калі шэсць гадоў таму іх не было ўвогуле, дык зараз іншую мову выкарыстоўваюць на працы 5,4% беларусаў, якія прыехалі на заробкі ў Расію. У зносінах з сябрамі не выкарыстоўваюць рускую мову 15,7% беларусаў, якія працуюць у Расіі.

Белорусским гастарбайтерам в России платят больше всего
Крыніца: НДУ ВШЭ.

Па звестках расійскага міграцыйнага ўліку, у 2016 годзе ў Расіі працавала 97,7 тысячы беларусаў. Менш мігрантаў толькі з Казахстана (71,6 тысячы чалавек) і з Грузіі (2,7 тысячы). Усяго ж на заробках у Расіі на законных падставах знаходзіцца каля 1,7 млн грамадзян суседніх краін. Паводле ацэнак экспертаў з Вышэйшай школы эканомікі, гэта каля 70% ад рэальнай колькасці працоўных мігрантаў у Расіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі