10 пракладак на месяц — КДБ абнавіў правілы знаходжання ў сваіх СІЗА

Камітэт дзяржбяспекі

Камітэт дзяржбяспекі / Euroradio

КДБ абнавіў правілы знаходжання ў сваіх следчых ізалятарах (СІЗА). Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Згодна з правіламі, цяпер у СІЗА КДБ не будуць прымаць людзей з інфекцыйнымі захворваннямі ці ў стане ап'янення.

Вязням цяпер і фармальна нельга перадаваць "забароненую інфармацыйную прадукцыю". Акрамя так званых "экстрэмісцкіх матэрыялаў" у чорны спіс трапіла "парнаграфічная прадукцыя", а таксама рэлігійная, калі яна "супярэчыць ідэалогіі беларускай дзяржавы".

Ёсць канкрэтныя нормы і па тым, колькі чалавеку выдаваць гігіенічных сродкаў. Напрыклад, гаспадарчага мыла на тыдзень належыць 200 грамаў, а жанчынам — 10 пракладак на месяц.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.