На акупаванай Херсоншчыне спрабуюць арганізаваць пастаўкі сельгастэхнікі з Беларусі
Уладзімір Сальда / xonews.ru
Улады часткі Херсонскай вобласці, якая знаходзіцца пад расійскай акупацыяй, дапамагаюць мясцовым аграрыям атрымаць сельскагаспадарчую тэхніку, запчасткі і ўгнаенні з Беларусі. Пра гэта расійскаму інфармагенцтву ТАСС заявіў Уладзімір Сальда, якога Расія паставіла кіраваць акупаванай часткай украінскага рэгіёну.
Кантакты з Мінсельгасхарчам Беларусі і вытворцамі былі наладжаныя пасля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у верасні 2025-га. Улады рэгіёну збіраюць заяўкі мясцовых гаспадарак і дапамагаюць ім звязвацца з вытворцамі, падбіраць варыянты лізінгу і арганізоўваць дастаўку.
"Таму гаворка ідзе пра серыю дамоваў паміж гаспадаркамі і пастаўшчыкамі, а не пра адну цэнтралізаванай закупку ад імя вобласці", — удакладніў Сальда.
Таксама ён выказаў надзею, што спецыялістаў для аграпрамысловага комплексу акупаванай Херсоншчыны будзе рыхтаваць Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя.