Беларускі пранкер назваў сябе "героем РФ" і заклікаў школы арганізаваць акцыю
![Расіяне з партрэтам беларускага пранкера / t.me/ula_bo/](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-07/77_1.jpg.webp?itok=qNtRt9kM)
Расіяне з партрэтам беларускага пранкера / t.me/ula_bo/
Беларускі пранкер і мастак Уладзіслаў Бохан арганізаваў чарговую акцыю ў Расіі. Ён даслаў лісты ў некалькі расійскіх школ ад імя Смаленскага рэгіянальнага аддзялення партыі "Адзіная Расія" і заклікаў правесці акцыю з нагоды прысваення "земляку звання Героя Расіі". А менавіта — выйсці з яго партрэтамі. На партрэце было фота Бохана. Некалькі школ просьбу выканалі — расіяне з партрэтам беларуса ў руках рабілі здымкі для "справаздачы". Настаўнікі і школьнікі трымалі самаробныя плакаты: "Уладзіслаў — наш герой", "У вас верыць уся Расія".
Раней Бохан арганізоўваў падобныя акцыі і ў Беларусі, і ў Расіі. Нядаўна настаўнікі школ Курскай вобласці РФ з яго падачы прынялі ўдзел ва "Усерасійскім малебне аб перамозе".
![Беларускі пранкер назваў сябе "героем РФ" і заклікаў школы арганізаваць акцыю](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/76_6.jpg.webp?itok=qlZ1ijvl)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.