Беларуска Кацярына Сныціна разам з "Лондан Лаянс" заваявала Еўракубак

Кацярына Сныціна (злева на заднім плане) са сваёй камандай

Кацярына Сныціна (злева на заднім плане) са сваёй камандай / twitter.com/EuroCupWomen/

Беларуска Кацярына Сныціна разам з "Лондан Лаянс" заваявала Еўракубак. Пасля паражэння ў першым фінальным матчы з "Бешыкташам" (68:75), у другім была атрымана ўпэўненая перамога — 81:70. На рахунку Сныцінай два асісты.

Гэта апошні сезон 38-гадовай баскетбалісткі. Яшчэ летась яна анансавала, што пасля яго сканчэння завяршае кар'еру.

Кацярына Сныціна — бронзавая прызёрка Еўра-2007 у складзе беларускай зборнай. У жніўні 2020-га яна падпісала ліст спартсменаў за свабодныя выбары ў Беларусі і супраць гвалту сілавікоў. Вясной 2021-га баскетбалістка аб'явіла, што завяршае кар'еру ў галоўнай камандзе краіны на знак пратэсту супраць палітычных рэпрэсій. У апошнія гады яна жыве за мяжой.

Беларуска Кацярына Сныціна разам з "Лондан Лаянс" заваявала Еўракубак
twitter.com/EuroCupWomen/

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі