Apple папрасіла людзей не спаць з айфонамі
![Не спите рядом с айфоном во время зарядки](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/iphone_charge.jpg.webp?itok=BlONKZBE)
Не варта зараджаць айфон пад падушкай / Alamy
Часта мы ставім тэлефоны на зарадку на ноч, і многія кладуць яго побач з сабой ці нават пад падушку. Карпарацыя Apple, вытворца айфонаў, папрасіла кліентаў так не рабіць.
У спецыяльным абнаўленні на сайце кампанія папярэдзіла: падчас зарадкі са смартфонамі могуць адбыцца надзвычайнае здарэнне: узгаранне, паражэнне токам. А гэта, у сваю чаргу, можа нашкодзіць чалавеку ці маёмасці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.