Тэлефон адбірае ў вас занадта шмат часу? Не можаце заснуць, перастаўшы гартаць TikTok і праглядаючы Instagram? Тады, магчыма, вам варта перагледзець свае адносіны са смартфонам і зрабіць некалькі крокаў паводле рэкамендацыі The Washington Post, каб перамагчы лічбавую залежнасць.
Зразумейце, калі экран толькі шкодзіць
Вам варта падумаць, у які час або ў якіх сітуацыях смартфон пагаршае ваша жыццё. Можа, вы заходзіце ў сацсетку перад сном, губляеце час і якасць сну? Ці "завісаеце" падчас абеду ў выходныя замест таго, каб камунікаваць з сям'ёй?
Трэба вылучыць дзве-тры такія найбольш праблемныя сітуацыі. І пераходзіць да наступнага кроку.
Чаго вам не хапае?
Як толькі вы вызначыце болевыя кропкі (напрыклад, пракрутка TikTok на працягу некалькіх гадзін не дае вам заснуць і толькі выклікае сімптомы дэпрэсіі), спытайце сябе: што замяняе экранны час і якім мэтам ён служыць? Чаго вы насамрэч прагнеце?