Анджэй Дуда: Мы наблізіліся да вызвалення Пачобута, і не на паўкроку

Анджэй Дуда

Анджэй Дуда / Еўрарадыё

Прэзідэнт Польшчы заявіў, што польскі бок наблізіўся да вызвалення палітзняволенага журналіста Анджэя Пачобута з беларускай турмы. "Мы дзейнічаем вельмі актыўна, і я бачу сімптомы перамен на другім баку. Мы значна бліжэй", — кажа Анджэй Дуда.

У інтэрв'ю Kanał Zero, якое цытуе wPolityce, Дуда расказаў пра абмен зняволенымі, які адбыўся паміж Расіяй і заходнімі краінамі. Паводле яго слоў, Польшча не ўдзельнічала ў перамовах:

“Гэтыя перамовы вялі амерыканцы. Менавіта амерыканцы размаўлялі з Расіяй. Менавіта яны вялі гэтыя перамовы, ад самага пачатку.

Гэтая невялікая адліга ў плане вызвалення зняволеных таксама наступіла пасля майго вяртання з Кітаю. Мы рознымі спосабамі, не з учорашняга дня, дамагаемся вызвалення Анджэя Пачобута. Рознымі спосабамі. Мы не забываемся пра гэтую справу, мы імкнемся да яе”.

Таксама Дуда сказаў, што Варшава магла паспрабаваць заблакаваць абмен, бо польскія ўлады даведаліся пра яго ў апошні момант. Аднак "было прынятае цяжкае рашэнне", і абмен адбыўся.

Па словах польскага лідара, некалькі гадоў таму Пачобут сапраўды не пагадзіўся "на некаторыя рашэнні", якія польскія ўлады прапаноўвалі для яго вызвалення. "Я не ведаю, хацеў бы ён, каб яго абмянялі на шпіёнаў, без магчымасці вярнуцца ў Беларусь, быць са сваёй сям'ёй. Без магчымасці быць нармальным грамадзянінам", — дадаў Дуда.

У лютым 2023 года журналіста Анджэя Пачобута прысудзілі да 8 гадоў калоніі. Працэс праходзіў у закрытым рэжыме.

Анджей Дуда: Мы приблизились к освобождению Почобута, и не на полшага
Анджэй Пачобут

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі