Пачобут гаварыў з Коўлам пра палітвязняў і польскую меншасць
Анджэй Пачобут падчас сустрэчы з Джонам Коўлам / фота са старонкі Пачобута ў Фэйсбуку
У Дзярждэпартаменце ЗША прайшла сустрэча экс-палітвязня Анджэя Пачобута і спецпасланніка прэзідэнта ЗША па Беларусі Джона Коўла. Пра гэта Пачобут паведаміў у сваіх сацсетках.
Ён расказаў, што размаўляў з Коўлам пра польскую меншасць у Беларусі і Саюз палякаў, актывістам якога пачобут з'яўляецца. Таксама яны абмяркоўвалі пытанне палітвязняў і магчымасць паляпшэння сітуацыі ўнутры Беларусі.
"Я ўдзячны за дзеянні Коўла дзеля майго вызвалення і вызвалення іншых палітычных вязняў", — адзначыў Пачобут. Ён дадаў, што трымае кулакі за місію Коўла і яго чарговы прыезд у Беларусь.