Ад цягніка з Беларусі палякі адчапілі вагон з цыгарэтнай кантрабандай

Ад цягніка з Беларусі палякі адчапілі вагон з цыгарэтнай кантрабандай

На беларуска-польскім памежным пераходзе Брузгі-Кузніца польскія мытнікі адчапілі вагон ад беларускага цягніка. Як паведамляе Мытная служба Падляскага ваяводства, у хованках вагона выявілі больш за 52 тысячы цыгарэтаў. 

Хованка пад столлю была выяўленая падчас агляду вагона. Цыгарэты перавозіліся ў спецыяльных скрынях. Дэмантаваць скрыні было  складана, бо страхоўка столі была зробленая ў выглядзе цвікоў і шрубаў з адрэзанымі галоўкамі. У выніку вагон цалкам адчапілі ад цягніка. Вагон стаяў на чыгуначнай станцыі ў Кузніцы, пакуль мытнікі не дасталі з яго ўсю кантрабанду.

Як даведалася Радыё "Свабода", гэта быў цягнік Гродна—Кракаў.

Страты польскага бюджэту ад гэтай кантрабанды, па падліках мытнікаў, склалі б каля 20 тысяч долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі