30 кастрычніка ў Мінску судзяць журналістаў “Белсата” — адразу чатырох

30 кастрычніка ў Мінску судзяць журналістаў “Белсата” — адразу чатырох

30 кастрычніка ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска разглядяюцца справы адразу чатырох журналістаў незалежнага тэлеканала "Белсат". Дакладней, чатыры справы супраць журналістаў суд аб'яднаў у адну, таму журналістаў і судзяць разам.

Белсатаўцаў Ганну Аземшу, Вольгу Чайчыц, Аляксандра Баразенку і Андрэя Козела абвінавачваюць у парушэнні артыкула 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Адказнасць па ім прадугледжаная за незаконны выраб альбо распаўсюд прадукцыі СМІ. Па беларускім заканадаўстве, выраб прадукцыі СМІ — кампетэнцыя выключна рэдакцыі, то бок юрыдычнай асобы, але не журналістаў.

За працэсам назіраюць эксперты з "Беларускай асацыяцыі журналістаў". Па іх звестках, не паспела разбіральніцтва пачацца, як суддзя Вікторыя Шабуня аб'явіла перапынак, каб даць магчымасць фігурантам азнаёміцца са справай.

Пасля перапынку суддзя апытала журналістаў Вольгу Чайчыц і Андрэя Козела. Абое падкрэслілі, што працуюць журналістамі, бо збіраць інфармацыю ім дазваляе Канстытуцыя Беларусі. Журналісты заявілі, што не вырабляюць прадукцыю СМІ, а збіраюць інфармацыю.

Пасля гэтага у судзе выступіў намеснік начальніка аддзела прафілактыкі правапарушэнняў Цэнтральнага РУУС Дзмітрый Кротаў. Ён заявіў, што 8 верасня на Кастрычніцкай плошчы бачыў, як журналісты асвятлялі акцыю апазіцыі, а пасля іх здымкі былі размешчаны на сайце "Белсата".

Пасяджэнне працягваецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі