"Зялёныя чалавечкі" на выставе "СМІ ў Беларусі" (фотафакт)

"Зялёныя чалавечкі" на выставе "СМІ ў Беларусі" (фотафакт)

3 траўня ў Мінску адкрывавецца выстава "СМІ ў Беларусі". Пасля кароткай уступнай цырымоніі міністр інфармацыі (сёлета першая выстава для Аляксандра Карлюкевіча ў гэтай якасці) у суправаджэнні іншых чыноўнікаў робіць "абыход", на якім яму дэманструюць "дасягненні народнай гаспадаркі" ― усё, чым багатыя і своеасаблівыя беларускія медыі і выдавецтвы.

Вайсковае інфармацыйнае агенцтва "Ваяр", напрыклад, вырашыла прэзентаваць сябе з дапамогай "зялёных чалавечкаў":

"Зялёныя чалавечкі" на выставе "СМІ ў Беларусі" (фотафакт)
Фота: Зміцер Лукашук / Еўрарадыё

У асноўным, на выставе прадстаўленыя дзяржаўныя СМІ і выдавецтвы, якія выпускаюць дзіцячае, даведачнае і забаўляльнае чытво.

3 траўня ў свеце традыцыйна адзначаецца Дзень свабоды друку. Сёлета ён праходзіць пад дэвізам "Keeping Power in Check: Media, Justice and the Rule of Law" ("Трымаць уладу пад кантролем: медыі, справядлівасць і вяршэнства закона").

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі