Вы тут

Золатавалютныя рэзервы Беларусі за сакавік знізіліся больш як на 1 млрд долараў

Нацбанк / БЕЛТА

Па стане на 1 красавіка міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі склалі 7 786,5 мільёна долараў ЗША ў эквіваленце, паведамляе прэс-служба Нацбанка.

Золатавалютныя рэзервы краіны за сакавік знізіліся на 1 018,4 мільёна долараў, або на 11,6%. Дарэчы, у лютым ЗВР таксама знізіліся, хаця і менш заўважны — на 438,2 мільёна долараў, або на 4,7%.

Зніжэнне ЗВР тлумачаць тым, што Нацбанк у сакавіку прадаваў валюту на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы, а таксама планавай выплатаў пазык на агульную суму 226,5 млільёна долараў.

Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2020 год да канца года ЗВР павінны складаць не менш як 7,3 мільярда долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.